Возера Ківу (Тытан)
Выгляд
Ківу (англ.: Kivu Lacus) — вуглевадароднае возера, якое знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка Сатурна — Тытана, па каардынатах 87° пн. ш. 121° з. д. / 87° пн. ш. 121° з. д..[1]
Дыяметр возера складае 77,5 км.[1] Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Возера складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Возера Ківу з'яўляецца адным з многіх азёр, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яно было знойдзена ў 2007 годзе.
Названа ў гонар зямнога возера Ківу, размешчанага на мяжы Руанды і ДРК.[1]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в Titan: Kivu Lacus